Мастакі
"Жодзіна – сучасны прамысловы горад. Горад не толькі машынабудаўнікоў, настаўнікаў, дактароў, але і выдатных мастакоў, якія фарміруюць беларускую культурную прастору. Так склалася, што жывапісцаў-землякоў парадніла самаахвярная любоў і адданасць мастацтву.

Істотным фактарам у зараджэнні і станаўленні будучых майстроў стала адкрыццё ў 1970-х гадах дзвюх мастацкіх студый пад кіраўніцтвам Анатолія Шыбікіна і Аляксея Казарэза. Ю. Ф. Праскуракоў, М. Ф. Крайко, М. М. Андруковіч, С. В. Цігараў – сучасныя жывапісцы, талент якіх атрымаў беражлівую шліфоўку менавіта там. Творцы, якія прайшлі мясцовую школу, адкрываюць для сябе дзіўны свет вобразаў, звяртаючыся да прыгажосці роднай зямлі. Авалодваючы прафесійнымі ведамі, яны часцей за ўсё застаюцца ў Жодзіне, дзе створаны паўнавартасныя ўмовы для ўвасаблення арыгінальных ідэй.

Значнай падзеяй для аўтараў і культурнай супольнасці краіны стала Рэспубліканская мастацкая выстаўка, якая адкрыласяў Мінску ў 2008 годзе і з’явілася своеасаблівым вынікам творчых дасягненняў жодзінцаў на мяжы XX–XXI стагоддзяў. У ёй прынялі ўдзел: А. А. Марачкін, У. М. Макараў, І. М. Цяраеў, М. П. Шышлоў, У. У. Гладкевіч, В. В. Навіцкі, М. М. Андруковіч, М. Ф. Крайко, А. М. Сабалеўскі, Ю. Ф. Праскуракоў, Г. М. Міхейчык, А. Р. Казак, А. М. Фраленкоў... Выпушчаны ў тым жа годзе каталог «Жодзінцы» адлюстраваў інтэлектуальную і творчую спеласць майстроў розных жанраў.

Малую радзіму ў рэалістычных пейзажах апелі мастакі старэйшага пакалення – І. М. Цяраеў і У. М. Макараў. У 1960-я гады ўбачылі свет і работы М. П. Шышлова і Г. М. Міхейчыка – выдатных мастакоў-керамістаў, жывапісцаў, графікаў.

Многія гарадскія ўстановы ў 1970–80-х гадах ператвараліся ў цэнтры для дэманстрацыі мастацкіх палотнаў.

Адкрытая ў 2014 годзе гарадская выставачная зала стала пастаяннай пляцоўкай для экспазіцый не толькі жодзінскіх майстроў, але і вядомых мастакоў рэспублікі, што паслужыла магутным стымулам для з’яўлення цікавых карцін. Сумесна з вядомымі мастакамі горада выстаўляюцца і маладыя жывапісцы: В. Шыдлоўская, А. Акуневіч, В. Багачова, Ю. Пухлякова, Е. Вярстак, А. Бяко, якія працягваюць і развіваюць творчыя традыцыі гарадской мастацкай супольнасці.

Сучаснымі, часам амбіцыйнымі праектамі жодзінцы ажыўляюць гарадское асяроддзе. Мастакі маюць дачыненне да стварэння алеі арыгінальных ліхтароў, манументальных роспісаў фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, гарадскіх скульптур і малых архітэктурных форм.

Наша малая радзіма – любімы горад і яго ваколіцы, напоўненыя гістарычнай памяццю, да якой кожны жодзінец ставіцца з трапятаннем і павагай. А для творцы такая сувязь ўдвая моцная, бо ён здольны ўбачыць незвычайнае ў звычайным, паэтызаваць штодзённую мітусню. І толькі мастак можа захаваць для будучых пакаленняў прыгажосць народнага духу, аблічча мілай прыроды, пранесці скрозь сваю творчасць сувязь часоў і пакаленняў!"
Навіцкая С.Я., Праскуракоў Ю.Ф.

Жодзінскія мастакі:


Андруковіч Канстанцін Мікалаевіч
Андруковіч Мікалай Мікалаевіч
Асташонак Сяргей Аляксандравіч
Васько Алег Мікалаевіч
Высоцкая Алена Мікалаеўна
Гладкевіч Уладзімір Васільевіч
Зайцаў Віктар Канстанцінавіч
Казак Аляксандр Раманавіч
Конанава Галіна Мікалаеўна
Крайко Мікалай Фёдаравіч
Ксяндзоў Аляксандр Паўлавіч
Макараў Уладзімір Мікалаевіч
Марачкін Аляксей Антонавіч
Марачкін Ігар Аляксеевіч
Міхейчык Георгій Міхайлавіч
Навіцкая Святлана Яўгенаўна
Навіцкі Віктар Вячаслававіч
Патомскі Аляксандр Вікенцьевіч
Праскуракоў Юрый Фёдаравіч
Сабалеўскі Аляксандр Мікалаевіч
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч
Скачкоў Ігар Аляксеевіч
Трыгубовіч Уладзімір Іванавіч
Фралянкоў Аляксандр Міхайлавіч
Цяраеў Іван Міхайлавіч
Цігараў Сяргей Васільевіч
Чычын Анатоль Канстанцінавіч
Шыдлоўская Вольга Генадзьеўна
Шышлоў Мікалай Пятровіч
2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
16-17 сакавіка
09.00 – 17.00
Персональная выставка живописи Константина Андруковича "TOWNE TIME" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка живописи Юлии Пухляковой "Расцветай" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч