Адным з падраздзяленняў Жодзінскага краязнаўчага музея з'яўляецца Гарадская выставачная зала, адчыненая ў 2014 годзе. Яна складаецца з маленькай залы, прызначанай для творчых прац мастакоў-аматараў, рамеснікаў, дэкаратыўна-прыкладных вырабаў і дызайнерскіх распрацовак, а таксама вялікай залы, дзе змяшчаюцца творы прафесійных мастакоў з Жодзіна і іншых гарадоў Рэспублікі. Экспазіцыі ў абедзьвюх залах змяняюцца кожны месяц.
Да супрацоўніцтва запрашаюцца ўсе таленавітыя людзі незалежна ад узросту і адукацыі. Магчымае размяшчэнне камерцыйных выстаў. Агульная выставачная плошча складае 252,3 м.кв. Гарадская выставачная зала знаходзіцца па адрасе г. Жодзіна, вул. Дзеравянкі, д. 14 б.
Развлекательно-игровая выставка "Маша и Медведь" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
«Копируем великих» – художественная выставка учащихся студии «Палитра» ГУДО «Центр творчества, туризма и экскурсий детей и молодёжи г. Жодино» (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Библейские сюжеты в пирографии Игоря Коперского" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).