Пастаянныя экспазіцыі

"Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года


У 2014 годзе была адкрыта першая экспазіцыя «Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года». Тут вы ўбачыце тысячагадовыя прадметы археалогіі, акуняцеся ў свет сярэднявечча, прачытаеце дакументы, якія сведчаць пра зараджэнне Багуслаў Поля, зазірняце ў краму бондара, пазнаёміцеся з прадметамі-сведкамі руска-французскай вайны 1812 года, I сусветнай вайны. Асаблівую цікавасць прадстаўляе міжваенны перыяд гісторыі Жодзіна.

Дзе знаходзіцца: ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей" (вул. Купрыянава, 15).
На экскурсію можна запісацца па тэл.
8 (01775) 4 63 68.

"Прырода нашага краю"


"Прырода нашага края"У 2019 годзе была адкрыта экспазіцыя «Прырода нашага краю». Тут вы пазнаёміцеся з птушкамі і жывёламі, якія селяцца ў горадзе Жодзіна і яго наваколлях. У гэтым рэгіёне найвялікі распаўсюд атрымалі хваёвыя і змешаныя лясы, якія засяляюць разнастайныя жывёлы. Таксама вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі найболей распаўсюджаных для нашага рэгіёна відамі жывёл, птушак і насякомых, а таксама рэдкімі відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу. Усе таксідэрмічныя скульптуры былі зроблены жодзінскім таксідэрмістам Генадзем Пузанкевічам.
Зала падзелена па біятопам: населеныя пункты, поле, лес, азёры, балота.

Дзе знаходзіцца: ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей" (вул. Купрыянава, 15).
На экскурсію можна запісацца па тэл.
8 (01775) 4 63 68.

"А.Ф. Куприянова и её сыновья"


У 1980 годзе ў Жодзіне быў адкрыты Дом-музей А.Ф. Купрыянавай, які дзейнічае і цяпер. Невялікая сціплая хатка. Адкрываеш брамку, падыходзіш бліжэй да хаты, чытаеш шыльду: «У гэтай хаце з 1947 па 1969 гады жыла маці-патрыётка ...».
Экспазіцыя музея расказвае аб вялікай Маці і яе сям’і.

Дзе знаходзіцца: Дом-музей А.Ф. Купрыянавай (вул. Маскоўская, 15).
На экскурсію можна запісацца па тэл.
8 (01775) 6 82 98 альбо 8 (01775) 4 63 68.


2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
16-17 сакавіка
09.00 – 17.00
Персональная выставка живописи Константина Андруковича "TOWNE TIME" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка живописи Юлии Пухляковой "Расцветай" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч