Мастакі
Конанава Галіна Мікалаеўна

Нарадзілася ў 1955 г. у г. п. Зялёны Бор (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1974 г. скончыла мінскую Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. У 1984 г. – аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1984 па 1998 гг. працавала ў творча-вытворчых майстэрнях Магілёва. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 г. Старшыня Магілёўскай абласной ар-ганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» (1992–1994 і 2004–2007 гг.), загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава (1998–2014 гг.). У 2002 г. становіцца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (у складзе калектыву МОХМ імя П. В. Масленікава). У 2004 г. ўзнагароджана медалём ГА БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». З 1984 г. жыве і працуе ў Магілёве.
Рэгулярная удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставачных праектаў, конкурсаў, сімпозіумаў, пленэраў.

Займаецца жывапісам, графікай, манументальна-дэкаратыўным мастацтвам, аўтарскай фатаграфіяй, мастацтвазнаўства, арганізуе і курыруе выставачныя праекты. Работы знаходзяцца ў калекцыях айчынных музеяў, беларускіх і замежных прыватных калекцыях. Стылізаваныя творы мастачкі вылучае яркая дэкаратыўнасць.

Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
30-31 лістапада
9.00 – 18.00 – выставка живописи "Духовные святыни Жодино" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).

9.00 – 18.00 – выставка "Огонь войны не сжёг души солдата..." (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).

09
.00 – 17.00 – персональная выставка Натальи Каминской "Близко" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).

09
.00 – 17.00 – выставка, посвящённая Дню воссоединения Западной Беларуси и БССР "В единстве - сила!" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).

09
.00 – 17.00 – выставка Игоря Коперского «Путешествие в мир природы» (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2021
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч