Мастакі
Гладкевіч Уладзімір Васільевіч

Нарадзіўся 15 лістапада 1954 г. у Жодзіне. Азы майстэрства спасцігаў у 60-я гг. у студыі настаўніка-мастака А. В. Шыбікіна. Па заканчэнні школы працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе зваршчыкам. У 1975 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1980 г. стаў студэнтам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз Беларуская акадэмія мастацтваў) аддзялення жывапісу па спецыяльнасці: кніжная графіка. Скончыў яго ў 1986 годзе. Вучыўся ў А. Малішэўскага, Ул. Савіча, Т. Ігнаценкі, В Шаранговіча. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1982 г. Працаваў выкладчыкам кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў (1987- 2000). Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 г.

Навакольны свет на палотнах мастака паўстае ў крыху скажонай каляровай гармоніі, аўтар нярэдка звяртаецца да наіўнага вопыту, напаўняе працы сімвалічным сэнсам. Стварае творы ў рэалістычнай манеры.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
11 - 12 ліпеня
09.00 – 17.00
Мастацкая выстава "Жанчына - душа краіны" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка вышивки вышивальщиц из г. Борисова "Поэзия вышивки" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка "У войны не детское лицо" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч