Мастакі
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч

Нарадзіўся 3 мая 1958 г. у Жодзіне. Мастак і літаратар. Скончыў жодзінскую СШ № 5 у 1973 г., педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча ў 1977 г. Выкладаў маляванне і чарчэнне ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна, працаваў мастаком-афарміцелем у мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У 1986 г. скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З 1986 г. – рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 – адказны сакратар часопіса для падлеткаў «Бярозка». З 1992 г. узначальваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 г. – выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.

У творчасці імкнецца да паказу гістарычных падзей. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Укладальнік (сумесна з А. Марачкіным) альбома «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008 г.) і інш.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
30 - 31 мая
09.00 – 17.00
Игровая выставка "Трогай, играй, удивляйся" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка "Хаим Вейцман: от Мотоля до Института Вейцмана в Реховоте" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка "Счастливые лики семьи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка "Эстафета героев: от БАМа до Байконура" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч