Навіны

Персанальная мастацкая выстава Віктара Мікіты "Творчыя знаходкі"


2022-05-24

Адкрыць
Персанальная выстава мастака Віктара Мікіты пачне сваю працу з 27 мая ў вялікай Гарадской выставачнай зале па адрасе: вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх. Запрашаем аматараў мастацтва! Выстава будзе дзейнічаць да 19 чэрвеня. Адкрыццё: а 17 гадзіне 27 мая.

Час працы:
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Кошт білетаў:
1,20 руб. - для дзяцей (7-17 гадоў),
2,50 руб. - для дарослых.
Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Кошт экскурсіі:
4,00 руб. - для дзяцей,
8,00 руб. - для дарослых.
Старонкі біяграфіі: Мiкiта Вiктар Васiльевiч нарадзiўся 25 красавiка 1955 года ў горадзе Гродна.

З 1966 па 1973 вучыўся ў Рэспублiканскай школе-iнтэрнаце па музыцы i выяўленчаму мастацтву. Пасля заканчэння паступiў на аддзяленне графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў), якое скончыў у 1979 годзе.

Служыў у войску.

Прымаць удзел у выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюзу мастакоў з 1981 года. Сябра творчай суполкi “Пагоня”.

З 1981 па 1986 год выкладаў на кафедры графiкi ў БДТМI (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў).

З 2008 года працуе выкладчыкам у Iнстытуце сучасных ведаў iмя Шырокава.

Жыве ў Мінску.

Працуе пераважна ў кнiжнай, станкавай графiцы, камбiнаванай тэхнiцы, а таксама ў жывапiсе. Аформiў шэраг кнiг беларускiх i замежных аўтараў. Творчыя работы ў камбінаванай тэхніцы выкананы ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.

Прымаў удзел у замежных выставах беларускай графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае дыпломы ўсесаюзных, рэспубліканскіх краін Балтыі і Беларусі конкурсаў кніжнай графікі.

Творы знаходзяццца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Музеі сучаснага мастацтва, літаратурных музеях Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Швейцарыі, Кітаі, Фінляндыі, Эстоніі, Расіі.

Творчыя работы адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.

Даведкі па тэл.:
8(01775)6-63-68

2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
2-3 сакавіка
09.00 – 17.00
Выставка "Тайны древнего океана" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка сухоцветной флористики и гипсовых изделий "В озябший мир придёт весна..." (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 18.00
Фотовыставка "Чемпион из Жодино" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч