Навіны

Віртуальная экскурсія па выставе "Чароўныя вобразы"


2020-12-21

Адкрыць Традыцыйная выстава прац жодзінскіх аматараў вышыўкі пад назвай “Чароўныя вобразы” адчынілася ў маленькай зале перад Калядамі. Сапраўды, у адпаведнасці з назвай, яркая і рознакаляровая выстава можа зачараваць любога наведвальніка, бо творы зробленыя не толькі з заўважнай цеплынёй, але і тэхнічна, прафесійна, з густам. Падобная выстава ўжо праходзіла раней, але трэба адзначыць, што тэхніка выканання прац ускладняецца, а разнастайнасць сюжэтаў пашыраецца ўсё болей час ад часу.

Выбраць найлепшыя працы, дамовіцца, каб аўтар падзяліўся на час выставы з гледачамі тымі карцінамі, якія ўжо паспелі заняць звыклае і пачэснае месца ў дамашнім інтэр’еры – складаная праца, якую ўсё ж такі паспяхова адолелі арганізатары выставы. А аўтараў гэтым разам 10 спадарынь, якія прынеслі на выставу ў такую маленечкую залу аж 52 працы! Ініцыятарам і дапаможнікам у арганізацыі выставы, як заўжды, стала Вера Лаўрэнцьеўна Кухарчук (Кліменкова).

Кожны твор на выставе мае своеасаблівую значнасць і трапіў у экспазіцыю не выпадкова, таму трэба пералічыць аўтараў паіменна:
Кліменкова Вера
Баброва Валянціна
Гіль Людміла
Люсікава Галіна
Бадунова Таццяна
Вострыкава Галіна
Гарбачова Ядвіга
Пятроўская Тамара
Маскаленка Зоя
Лютарэвіч Аксана

Прыгажосць вышытых карцін дапаўняюць святочныя куточкі з кукламі аўтарства Людмілы Іларыёнаўны Гіль. Цікавыя інтэр’ерныя куклы вырабленныя з немудрагелістых матэр’ялаў згрупіраваныя ў дзьве кампазіцыі, якія адлюстроўваюць суадносна беларускі і афрыканскі каларыт.

Традыцыйныя выставы вышыўкі будуць адбывацца і надалей, таму запрашаем усіх майстроў гэтага напрамку мастацтва да супрацоўніцтва. Запісацца для ўдзелу ў выставе можна па нумары 6-63-68.

Навуковы супрацоўнік
Жодзінскага краязнаўчага музея
Віктар Аўчарэнка


Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
8 января
9.00 – 17.00 – выставка «Огонь войны не сжег души солдата», посвящённая Великой Отечественной войне (Жодинский краеведческий музей, ул. Куприянова, 15).
9.00 – 17.00 – выставка новогодних открыток «Навагодняя пошта» (Жодинский краеведческий музей, ул. Куприянова, 15).
11
.00 – 19.00 – персональная юбилейная художественная выставка Александра Саболевского «З любоўю да Радзімы» (Городской выставочный зал (большой), ул. Деревянко, 14б).
11.00 – 19.00 – выставка вышивки жодинских вышивальщиц "Чароўныя вобразы" (Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б).
11.00 – 19.00 – выставка Игоря Коперского «Мир машин» (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
11.00 – 19.00 – выставка "Стефания Станюта. Все грани творчества" (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
9 января
9.00 – 17.00 – персональная юбилейная художественная выставка Александра Саболевского «З любоўю да Радзімы» (Городской выставочный зал (большой), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка вышивки жодинских вышивальщиц "Чароўныя вобразы" (Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка Игоря Коперского «Мир машин» (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка "Стефания Станюта. Все грани творчества" (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
10 января
9.00 – 17.00 – персональная юбилейная художественная выставка Александра Саболевского «З любоўю да Радзімы» (Городской выставочный зал (большой), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка вышивки жодинских вышивальщиц "Чароўныя вобразы" (Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка Игоря Коперского «Мир машин» (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
9.00 – 17.00 – выставка "Стефания Станюта. Все грани творчества" (Городской выставочный зал (пирография), ул. Деревянко, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2020
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч