# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81
# служба срочного реагирования т.: 6-56-12
# городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны

Акцыя "З музея ў музей". Столінскі раённы краязнаўчы музей


2020-06-05

АдкрыцьДавыд-Гарадок доўгі час быў рэзідэнцыяй Радзівілаў на Палессі. Аднак у сярэдзіне XIX стагоддзя драўляны замак у Давыд-Гарадку прыйшоў у запусценне. Таму Радзівілы вырашылі змяніць сваю палескую рэзідэнцыю. Месца для новага радавога гнязда было аблюбавана ў вялікім маёнтку Манькевічы (сучасная вёска Манькавічы).

Княгиня Мария Доротея Радзивилл и Несвижский князь Антоний Радзивилл
У 1885 годзе Марыя Дарацея дэ Кастэлян - жонка нясвіжскага князя Антонія Радзівіла - заклала ў гэтых месцах старадаўні пейзажны парк "Манькавічы" (зараз гэта помнік прыроды рэспубліканскага значэння). Крыху пазней, у 1905, тут быў узведзены палацавы комплекс, у якім да 1939 года размяшчалася рэзідэнцыя Давыд-Гарадокскай ардынацыі князёў Радзівілаў.

Першым уладальнікам сядзібна-паркавага ансамбля і фальварка ў вёсцы Манькавічы стаў князь Станіслаў Радзівіл - сын Антонія і Марыі Дарацеі. Менавіта Станіслаў разгарнуў у парку, закладзеным яго маці, будаўніцтва палаца, якому належыла стаць новай сталай рэзідэнцыяй уладальнікаў Давыд-Гарадокскай ардынацыі, а ў будучыні - раённым краязнаўчым музеем.

Рашэнне аб стварэнні музея было прынята ў жніўні 1953 года. Экспазіцыя размясцілася на другім паверсе невялікага двухпавярховага будынка ў самым цэнтры горада. Паколькі фонды музея ўвесь час папаўняліся, устала пытанне пра пашырэнне яго плошчаў. З 1970 года ён пераехаў на тэрыторыю парку "Манькавічы".

Столінскі раённы краязнаўчы музейСёння ў музеі сабрана больш 24 тысяч экспанатаў. Самыя буйныя калекцыі: нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, фотадакументаў і друкаваных выданняў. Штогод фонды музея папаўняюцца ў сярэднім на 300-350 прадметаў. Як і ў самыя першыя дні, вялікую дапамогу аказваюць мясцовыя жыхары.

Сёння экспазіцыя музея размяшчаецца ў шасці залах, якія аб'яднаны ў чатыры часткі: прыроды, археалогіі, гісторыі і этнаграфіі. Храналагічныя этапы экспазіцыі ахопліваюць гістарычны перыяд ад 7-8 тыс. да н. э. да сучаснасці.

Агляд экспазіцыі пачынаецца з залы прыроды, якая знаёміць наведвальнікаў з геаграфіяй раёна, яго багатым раслінным і жывёльным светам. Адмысловая вітрына ў цэнтры распавядае пра рыб столінскіх вадаёмаў. А мастацкая дыярама "Край лясоў і балот" паказвае ландшафт паўднёва-усходняй часткі гэтага краю, дзе знаходзяцца тры рэспубліканскія заказнікі: "Альманскія балоты", "Сярэдняя Прыпяць" і "Марочна".

Століншчына адносіцца да ліку раёнаў Беларусі з найбагатай археалагічнай спадчынай. Па колькасці выяўленых помнікаў археалогіі (звыш 190) раён не мае роўных у рэспубліцы. У экспазіцыі можна знайсці карту-схему, на якой адзначаны асноўныя археалагічныя аб'екты; прылады працы сучаснага археолага; фатаграфіі, на якіх захаваны помнікі археалогіі (селішчы, гарадзішчы, магільнікі) і некаторыя моманты археалагічных раскопак. А таксама побытавыя прадметы і прылады працы, якімі карысталіся старажытныя людзі: каменныя сякеры, крэмневыя сярпы, наканечнікі стрэл, дзід, скрабкі, ляпны посуд, бронзавыя і жалезныя фібулы.

Экспазіцыя гістарычнай залы прысвечана вялікаму перыяду гісторыі рэгіёна - ад Ранняга Сярэднявечча (Х стагоддзе) да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тут можна ўбачыць кальчугу ХIII стагоддзя, абмундзіраванне салдатаў рускага войска 1812 года, копіі дакументаў пра становішча сялян у перыяд прыгоннага права, сялянскіх хваляваннях і паўстанні 1863-1864 гадоў. У гэтай жа зале знаходзяцца матэрыялы, якія распавядаюць пра Палескае паўстанне 1918-1919 гадоў і пра ўсталяванне ў раёне савецкай улады. У музеі знаходзіцца калекцыя фатаграфій, якая распавядае пра жыццё столінцаў напачатку XX стагоддзя.

Макет дворца Радзивиллов в экспозиции музея, посвящённой РадзивилламАсобная экспазіцыя музея прысвечана Радзівілам. У экспазіцыі можна ўбачыць генеалагічнае дрэва іх роду, макет палаца, а таксама некаторыя прадметы, якія раней прыналежалі гэтай вядомай сям'і.


Чацвёртая зала прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя залы распавядае пра нямецкую акупацыю, антыфашысцкім падполлі, партызанскім руху і вызваленні Столінскага раёна ў ліпені 1944 года.
Асобны стэнд распавядае пра байцоў і камандзіраў 397-й і 415-й стралковых дывізій 62-й арміі, якія вызваляюць раён ад фашыстаў. У адной з вітрын прыводзіцца інфармацыя пра Халакост на
Століншчыне: на тэрыторыі раёна вядомыя чатыры месцы масавых растрэлаў габрэяў. У самым буйным з іх - урочышчы Стасіна - прах больш 12,5 тысячы мірных жыхароў. У вітрынах гэтай залы наведвальнікі могуць убачыць узоры нямецкай і савецкай зброі, ордэны і медалі. У асобнай вітрыне захоўваецца мундзір генерал-маёра Маслава, які ўдзельнічаў у вызваленні раёна. Пазней ён стаў ганаровым грамадзянінам Століна.

Апошняя зала гістарычнай экспазіцыі прысвечана перыяду пасляваеннага развіцця Століншчыны (з 1961 года і да нашых дзён).

Завяршае прагляд экспазіцыі музея зала этнаграфіі. Калекцыя адзежы дапаўняецца ўзорамі ручнікоў, подсцілак і намітак. Адзін з экспазіцыйных комплексаў прысвечаны прыладам працы ткачыхі. У ім можна ўбачыць нацыянальную адзежу, ручнікі, пакрывала паляшукоў (даўніх гаспадароў гэтых земляў), сельскагаспадарчыя прылады працы. У цэнтры экспазіцыі залы - адна з мадэляў старадаўняга ткацкага станка.

Раздел «Городнянское гончарство»Раздзел "Гараднянскае ганчарства" знаёміць з традыцыйнай керамікай майстроў вёскі Гарадная, якая ў мінулым была адным з прызнаных цэнтраў ганчарнай здабычы на Палессі. У экспазіцыі шырока прадстаўлены вырабы гараднянскіх майстроў керамікі - як традыцыйнай, непаліванай, так і пазнейшай, паліванай.

У Століне дзякуючы музею працуе свая ўласная арт-прастора - "Гасцёўня". Гэта мастацкі міні-салон, у якім дэманструюцца палотны мясцовых мастакоў, відэастужкі, арганізоўваюцца выставы, праводзяцца сустрэчы і гутаркі, ствараюцца творчыя праекты.

За апошнія гады УК "Столінскі раённы краязнаўчы музей" значна пашырыў сваю інфраструктуру. З 2008 па 2012 год у галаўной установы з'явіліся 3 філіялы: Гараднянскі музей-сядзіба ганчара, музеі - народнай славы працоўнага мястэчка Рэчыца і гісторыі горада Давыд-Гарадка.

2024 - Год качества
80 лет со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
21 красавіка
11.00, 12.00
Интерактивное иллюзионное шоу "Тайна приходящего человека" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
20-21 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка декоративно–прикладного искусства Л.И. Гиль (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч