Навіны
Імпрэза з нагоды 60-годдзя пісьменніка, мастака, выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава.
2018-04-30
Адкрыць
Імпрэза пройдзе ў Гарадской выставачнай зале (г. Жодзіна, вул. Дзеравянкі, 14б) 3 мая 2018 года. Пачатак у 17.00.

Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 03.05.1958, г. Жодзіна Мінскай вобл., перакладчык, празаік, паэт, драматург, выдавец. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009.
З сям’і служачых. Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ № 5 у 1973, педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні ў 1977. Выкладаў маляванне і крэсленне ў Траянаўскай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977—79) працаваў мастаком-афарміцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску. У 1981 паступіў, а ў 1986 скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру. З 1986 рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1992 ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 -- выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.

2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
9 мая
10.00 – 19.00
Акция к Дню Победы - бесплатный вход на постоянную экспозицию "Великая Отечественная война" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
9 - 10 мая
09.00 – 17.00
Игровая выставка "Трогай, играй, удивляйся" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка кастомной одежды от Аллы Коцубы "Носи искусство" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка "Эстафета героев: от БАМа до Байконура" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч