Навіны

Персанальная выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край"


2026-08-31

Адкрыць
Дарагія сябры! Запрашаем вас на персанальную мастацкую выставу беларускага мастака-рэстаўратара Аляксея Міхайлавіча Ліпскага "Мая Радзіма - мой край"! На выставе прадстаўлены жывапісныя пейзажы, партрэты, нацюрморты...

Урачыстае адкрыццё выставы а 17 гадзіне 04.09.2026 г.


Аляксей Ліпскі
Аўтабіяграфія.
Ліпскі Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 3 студзеня 1952 г. у в. Сутокі, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. У перыяд з 1964 да 1971 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва. Пасля заканчэння школы працаваў мастаком афармляльнікам на трактарным заводзе і ў Лагойском лясніцтве. З 1972 г. праходзіў службу ў Савецкай арміі.

З 1973 г. уладкаваўся на працу ў СНРВМ (Белрэстаўрацыя). Прайшоў стажаванні па рэстаўрацыі манументальнага, фрэскавага, тэмпернага і станковага жывапісу ў адмысловых рэстаўрацыйных майстэрнях г. Уладзіміра і Маскоўскам усесаюзным інстытуце па рэстаўрацыі і кансервацыі станковага жывапісу. Быў атэставаны як мастак-рэстаўратар манументальнага і станковага жывапісу.

Браў удзел у рэстаўрацыі такіх аб'ектаў як: Мікольскі манастыр XVII ст. і Кафедральны касцёл ХVIIIв. у горадзе Магілёве, касцёл св. Сымона і Алены XIX ст. і Кафедральны касцёл Дзевы Марыі XVIII ст. у г. Мінску, Брыгіцкі касцёл XVII ст. у г. Гродне, Сафійскі сабор XI ст. і Спаса-Еўфрасіннеўская царква XII ст. у г. Полацку. Касцёл Боскага цела XVI ст. у г. Нясвіжы.

Выканана мноства рэстаўрацыйных прац станковага жывапісу і паліхромнай скульптуры са зборвў музеяў Мінска, Магілёва, Віцебска і Гродна.

З 1978 па 1984 вучыўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні станковага жывапісу.

Пачаў браць удзел у выставах з 1980 г. У 1995 г. быў абраны сябрам Беларускай Акадэміі мастацтваў - акадэмікам рэстаўрацыі. Працуе ў жанрах гістарычнага партрэта, пейзажа, нацюрморта. У 2002 г. у будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла персанальная выстава творчых прац. Мастацкія працы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за мяжой.

У наш час працягвае працаваць мастаком-рэстаўратарам па манументальным, станковым жывапісу і помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў майстэрнях ААТ “Белрэстаўрацыі”.

Запрашаем!

Час працы выставы:
05.09.2026 - 04.10.2026.
серада - пятніца: 11.00-19.00
субота - нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак і аўторак - выхадныя.

Месца правядзення:
Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б.

Уваходныя білеты:
- дарослы – 4,00 р.
- дзіцячы – 2,00 р.

Экскурсіі:
- для дарослых - 15,00 р.
- для дзяцей - 11,00 р.

Дадатковая інфрамацыя: 8(01775)6-63-68

2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
12 - 13 верасня
09.00 – 17.00
Персанальная мастацкая выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка учащихся студии "Палитра" "Осенние истории" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч