Паважаныя жодзінцы і госці нашага горада! Запрашаем вас на новую выставу ў Гарадской выставачнай зале, якая адкрыецца 24 снежня а 14 гадзіне. У вялікай зале пачне сваю працу калектыўная выстава прац мастакоў г.Жодзіна і Міншчыны "Прывітанне Віфліемскай зоркі". Выстава будзе даступная да 15 студзеня 2023 года.
Дзе: Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).