# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Паважаныя аматары мастацтва! 18 жніўня а 17 гадзіне адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Валянціна Рыгоравіча Прыешкіна "У крыніцы"! Яго карціны дзівяць маштабам гістарычных тэм і таемным філасофскім сэнсам! На палотнах пераплятаюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў і грэчаскія антычныя героі. Запрашаем усіх!
Выстава будзе дзейнічаць да 11 верасня. Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх.
Час працы: серада-пятніца: 11.00-19.00 субота-нядзеля: 9.00-17.00 панядзелак-аўторак: выхадныя
Кошт білетаў: 1,20 руб. - для дзяцей (7-17 гадоў), 2,50 руб. - для дарослых. Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.
Кошт экскурсіі: 4,00 руб. - для дзяцей, 8,00 руб. - для дарослых.
Старонкі біяграфіі: Валянцін Прыешкіннарадзіўся ў г.Бабруйску. Беларускі мастак дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г. Працуе ў галіне мастацкай керамікі. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый “Жнівень” (1979 г.), “Кветкі” (1980 г.), “Лісты з блакнота” (1981 г.), “Горад на пяску” і “Падарункі дзядькі Антося” (1983) і інш. Выканаў дэкаратыўнае пано для інтэр’ера рэстарана “Планета” ў Мінску, дэкаратыўнае пано, скульптуру і кафлю для інтэр’ера аптэкі № 137 у Барысаве (усе 1979 г.), дэкаратыўныя скульптуры для залы камернай музыкі (1983 г.) і дэкаратыўную пластыку ў кафэ “Батлейка” ў Мінску (1986 г.), рэстарана “Мінск” у г. Патсдам (ГДР, 1977) і інш. Жыве ў Мінску.