Старонкі біяграфіі:
Мiкiта Вiктар Васiльевiч нарадзiўся 25 красавiка 1955 года ў горадзе Гродна.
З 1966 па 1973 вучыўся ў Рэспублiканскай школе-iнтэрнаце па музыцы i выяўленчаму мастацтву. Пасля заканчэння паступiў на аддзяленне графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў), якое скончыў у 1979 годзе.
Служыў у войску.
Прымаць удзел у выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюзу мастакоў з 1981 года. Сябра творчай суполкi “Пагоня”.
З 1981 па 1986 год выкладаў на кафедры графiкi ў БДТМI (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў).
З 2008 года працуе выкладчыкам у Iнстытуце сучасных ведаў iмя Шырокава.
Жыве ў Мінску.
Працуе пераважна ў кнiжнай, станкавай графiцы, камбiнаванай тэхнiцы, а таксама ў жывапiсе. Аформiў шэраг кнiг беларускiх i замежных аўтараў. Творчыя работы ў камбінаванай тэхніцы выкананы ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.
Прымаў удзел у замежных выставах беларускай графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае дыпломы ўсесаюзных, рэспубліканскіх краін Балтыі і Беларусі конкурсаў кніжнай графікі.
Творы знаходзяццца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Музеі сучаснага мастацтва, літаратурных музеях Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Швейцарыі, Кітаі, Фінляндыі, Эстоніі, Расіі.
Творчыя работы адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.