Паважаныя жодзінцы і госці нашага горада! Запрашаем вас на восеньскі вернісаж. У вялікай Гарадской выставачнай зале пачынае сваю працу калектыўная выстава прац мастакоў г.Жодзіна і Міншчыны "Восеньская палітра". Выстава будзе даступная для прагляду з 15 кастрычніка па 6 лістапада 2021 года.
Час працы: Серада - пятніца: з 11:00 да 19:00; Субота, Нядзеля: з 9.00 да 17.00; Панядзелак - аўторак: выхадныя.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).