Выстава прадметаў побыту адкрыецца 30 студзеня ў Жодзінскім краязнаўчым музеі. На выставе можна паглядзець, пры дапамозе якіх прылад людзі даставалі чыгункі з печы, пралі лён і воўну ў хатніх умовах, каталі, выбівалі і прасавалі бялізну.
Адрас: вул. Купрыянава, 15, 2 паверх.
Час працы: панядзелак: 9.00-17.00 аўторак-пятніца: 8.00-18.00 субота: 9.00-17.00
Кошт білетаў: 1 рубель - для дзяцей, 2 рублі - для дарослых.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).