# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны

Віртуальная экскурсія па выставе "Чароўныя вобразы"


2020-12-21

АдкрыцьТрадыцыйная выстава прац жодзінскіх аматараў вышыўкі пад назвай “Чароўныя вобразы” адчынілася ў маленькай зале перад Калядамі. Сапраўды, у адпаведнасці з назвай, яркая і рознакаляровая выстава можа зачараваць любога наведвальніка, бо творы зробленыя не толькі з заўважнай цеплынёй, але і тэхнічна, прафесійна, з густам. Падобная выстава ўжо праходзіла раней, але трэба адзначыць, што тэхніка выканання прац ускладняецца, а разнастайнасць сюжэтаў пашыраецца ўсё болей час ад часу.

Выбраць найлепшыя працы, дамовіцца, каб аўтар падзяліўся на час выставы з гледачамі тымі карцінамі, якія ўжо паспелі заняць звыклае і пачэснае месца ў дамашнім інтэр’еры – складаная праца, якую ўсё ж такі паспяхова адолелі арганізатары выставы. А аўтараў гэтым разам 10 спадарынь, якія прынеслі на выставу ў такую маленечкую залу аж 52 працы! Ініцыятарам і дапаможнікам у арганізацыі выставы, як заўжды, стала Вера Лаўрэнцьеўна Кухарчук (Кліменкова).

Кожны твор на выставе мае своеасаблівую значнасць і трапіў у экспазіцыю не выпадкова, таму трэба пералічыць аўтараў паіменна:
Кліменкова Вера
Баброва Валянціна
Гіль Людміла
Люсікава Галіна
Бадунова Таццяна
Вострыкава Галіна
Гарбачова Ядвіга
Пятроўская Тамара
Маскаленка Зоя
Лютарэвіч Аксана

Прыгажосць вышытых карцін дапаўняюць святочныя куточкі з кукламі аўтарства Людмілы Іларыёнаўны Гіль. Цікавыя інтэр’ерныя куклы вырабленныя з немудрагелістых матэр’ялаў згрупіраваныя ў дзьве кампазіцыі, якія адлюстроўваюць суадносна беларускі і афрыканскі каларыт.

Традыцыйныя выставы вышыўкі будуць адбывацца і надалей, таму запрашаем усіх майстроў гэтага напрамку мастацтва да супрацоўніцтва. Запісацца для ўдзелу ў выставе можна па нумары 6-63-68.

Навуковы супрацоўнік
Жодзінскага краязнаўчага музея
Віктар Аўчарэнка

2025 - выборы Президента РБ

2024 - Год качества
80 лет со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
23-24 лістапада
09.00 – 17.00
Выставка "Живой уголок" (Гарадская выставачная зала (зал №4), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная юбилейная выставка художника В. Гладкевича "Полёты фантазии" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка "Город глазами художников" из фондов Жодинского краеведческого музея (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б)
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Огненная" техника" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч