# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны

Мастацкі нарыс: Аляксандр Сабалеўскі


2020-12-11

Вітаем, шаноўныя сябры! Сёння мы працягваем цыкл нарысаў пра жодзінскіх мастакоў "Мастацкі нарыс". Жодзіна – не толькі горад машынабудаўнікоў, але і выдатных, самабытных мастакоў, якія фармуюць культурнае асяроддзе нашай краіны. Сучаснымі, часам амбіцыйнымі праектамі творчыя жодзінцы ажыўляюць гарадскую атмасферу, адкрываюць для нас дзіўны свет вобразаў, звяртаючыся да прыгажосці роднай зямлі.

Шматлікія гарадскія ўстановы яшчэ ў савецкія гады былі цэнтрамі для дэманстрацыі мастацкіх палотнаў. А адкрытая ў 2014 годзе Гарадская выставачная зала стала пастаяннай пляцоўкай для экспазіцый не толькі жодзінскіх майстроў, але і вядомых мастакоў рэспублікі. Гэта паслужыла магутным стымулам для з'яўлення новых цікавых карцін. Сумесна з вопытнымі майстрамі жывапісу тут выстаўляюцца і маладыя мастакі, якія працягваюць і развіваюць традыцыі гарадской культурнай супольнасці.


АдкрыцьВялікую залу Гарадскога выставачнага зала ўпрыгожыла выстава Аляксандра Сабалеўскага пад назвай “З любоўю да Радзімы”, прысвечаная 70-годдзю аўтара. Экспазіцыя даволі разнастайная па жанравым зместе: тут прадстаўлены і зробленыя па ўсім канонам класічныя нацюрморты, ня менш класічныя, але і эмацыйныя партрэты, а таксама дынамічны пейзаж, вялікую частку з якога займаюць выявы марской стыхіі.

Аляксандр Мікалаевіч вядомы па сваёй педагагічнай дзейнасці жодзінскі мастак, але ўсё ж такі ўзгадаем некаторыя вытрымкі з яго біяграфіі.

Нарадзіўся Аляксандр Сабалеўскі 3 снежня 1950 года ў вёсцы Крушыннік, якая, калі хто ня ведае, знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Жодзіна і была зруйнаваная падчас будаўніцтва гораду. Прычым прадзед Аляксандра быў яе заснавальнікам. Усё дзяцінства маленькі Саша правёў сярод прыроднага асяроддзя, што знайшло потым водгук і ў яго працах.

Асновы малявання Аляксандр Мікалаевіч засвойваў яшчэ з дзяцінства, наведваючы адразу дзве мастацкія студыі пад кіраўніцтвам Аляксея Казарэза і Анатоля Марачкіна. У 1966 годзе паступіў у Мінскае дзяржаўнае вучылішча імя Глебава, пасля заканчэння якога выкладаў настаўнікам малявання ў другой і трэццяй школах Жодзіна. А ў 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне станкавага жывапісу, пасля чаго выкладаў малюнак на аддзяленні “Архітэктура” Беларускага політэхнічнага універсітэта.

“З любоўю да Радзімы” – гэта ня толькі назва выставы, але і жыццёвае крэда майстра. Ён – аўтар праекта і афармлення Дома-музея маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай (1980) і мемарыяльнага комплексу на брацкай магіле ў Зарэччы (1986). А ў 1989 годзе распачынаецца самая вялікая справа ў яго біяграфіі – Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца заснавальнікам Дзіцячай мастацкай школы ў Жодзіне, якую узначальваў на працягу 25 гадоў. За гэтыя часы шмат вучняў сталі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама паступілі ў профільныя сярэднеспецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

За ўсе гэтыя гады выкладання, творца не губляе цікаўнасці да мастацтва і актыўна піша. Ён – удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх выстаў аж з 1960 года. Вынік такой працавітасці – цяперашняя выстава. Першая праца створаная алеем у 1961 годзе пад наглядам Аляксея Казарэза атрымалася настолькі ўдалая, што вярнулася з міжнароднага конкурсу ў Канадзе з дыпломам пераможцы і падарункам у выглядзе фарбаў. Так, яшчэ ў 11-гадовым узросце Аляксандр стаў удзельнікам міжнароднай выставы.

У Аляксандра Мікалаевіча шмат пейзажаў, прысвечаных роднай зямлі і ў тым ліку Жодзіну, але заўважна таксама і захапленне аўтара марской стыхіяй. Пазнаваемы каларыт са мноствам адценняў зялёнага і блакітнага колеру, асаблівасць мазка, падыход да размеркавання пейзажнай прасторы на палатне – усё гэта выдае своеасаблівы аўтарскі стыль. Да таго ж некаторыя працы падкрэсленыя і тэматычным адзінствам: Балцкая серыя, Бярэзінская серыя, з асобай увагай да любімай вёскі Чэрнеўкі, пейзажы Судаблю і Зарэчча.

Здаецца, ня лёгка было знасці свой стыль мастаку, які амаль усё жыццё займаецца педагагічнай дзейнасцю і, згодна са сваім заняткам, вымушаны мець справы з кананічным, класічным нават жывапісам, прыклады якога мы можам заўважыць і на выставе. І усё ж такі гэта атрымалася, бо Аляксандр Сабалеўскі – гэта ня проста прафесіянал, але і майстар, чый густ быў выхаваны з дзяцінства праз любоў да мастацтва, праз любоў да Радзімы.

2025 - выборы Президента РБ

2024 - Год качества
80 лет со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
23-24 лістапада
09.00 – 17.00
Выставка "Живой уголок" (Гарадская выставачная зала (зал №4), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная юбилейная выставка художника В. Гладкевича "Полёты фантазии" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка "Город глазами художников" из фондов Жодинского краеведческого музея (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б)
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Огненная" техника" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч