Навіны

Мастацкі нарыс: Алесь Мара


2020-11-26

Вітаем, шаноўныя сябры! Сёння мы працягваем цыкл нарысаў пра жодзінскіх мастакоў "Мастацкі нарыс". Жодзіна – не толькі горад машынабудаўнікоў, але і выдатных, самабытных мастакоў, якія фармуюць культурнае асяроддзе нашай краіны. Сучаснымі, часам амбіцыйнымі праектамі творчыя жодзінцы ажыўляюць гарадскую атмасферу, адкрываюць для нас дзіўны свет вобразаў, звяртаючыся да прыгажосці роднай зямлі.

Шматлікія гарадскія ўстановы яшчэ ў савецкія гады былі цэнтрамі для дэманстрацыі мастацкіх палотнаў. А адкрытая ў 2014 годзе Гарадская выставачная зала стала пастаяннай пляцоўкай для экспазіцый не толькі жодзінскіх майстроў, але і вядомых мастакоў рэспублікі. Гэта паслужыла магутным стымулам для з'яўлення новых цікавых карцін. Сумесна з вопытнымі майстрамі жывапісу тут выстаўляюцца і маладыя мастакі, якія працягваюць і развіваюць традыцыі гарадской культурнай супольнасці.


АдкрыцьШмат хто з яскравага сузор’я жодзінскіх мастакоў вылучаецца непаўторным талентам, але адну постаць можна смела назваць легендарнай, калі не для ўсёй краіны, дык для нашага горада дакладна. Гэта жывая легенда, асоба, чыя творчасць безумоўна кранае кожнага беларуса. Заснавальнік аматарскай мастацкай студыі ў Жодзіна і выхаваўца цэлай плеяды прафесійных мастакоў, вядомы беларускі і, самае галоўнае, жодзінскі мастак Алесь Мара.

Марачкін Аляксей Антановіч нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці і, не гледзячы на тое, што мастаку ўжо 80 год, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў віры не толькі мастацкага, але грамадска-палітычнага жыцця.

У 1962 г. Алесь скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічнае аддзяленне), а ў 1972 г. Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка і Н. Воранава. Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх выстаў з 1966 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 г. У 1988—1997 г. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, быў загадчыкам кафедры жывапісу. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 1992 г.

Яго карціны можна знайсці ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава, Музеі гісторыі рэлігіі г. Гродна, Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Беларускім музеі ў г. Леман (Германія) і многіх іншых месцах.

Майстар працуе ў станкавым жывапісе, надзяляючы найбольшую ўвагу партрэту і сюжэтным кампазіцыям. Заўсёды кідаецца ў вока яго шчырая любоў да беларускай культуры, філасофскі змест і метафарычнасць прац. Алесь Мара не выпадкова абраў для сябе менавіта такі псеўданім, бо яго творы сапраўды напоўненыя марамі і пажаданнямі для гледачоў. Творы гэтага цудоўнага каларыста характарызуюцца арнаментальнасцю кампазіцый, стылізацыяй натурных аб’ектаў і каляровай манахромнасцю.


Апошнім часам мастак жыве ў Мінску, але заўсёды горача вітае Жодзіна, якому аддаў амаль 10 год свайго жыцця і педагагічнай дзейнасці. У нашым горадзе ён працаваў у 1960-х настаўнікам малявання ў СШ№4. Там жа ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Ірынай, настаўніцай біялогіі. Таксама ў Жодзіна Алесь Марачкін заснаваў аматарскую мастацкую студыю, дзе акрамя іншых займаліся такія вядомыя жодзінскія мастакі, як Канстанцін і Мікалай Андруковічы, Мікалай Шышлоў, Уладзімір Гладкевіч, Сяргей Цігараў, Юрый Праскуракоў. Менавіта таму прывёз да нас Аляксей Антонавіч і сваю юбілейную выставу пад назвай “Шлях”.

2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
2-3 сакавіка
09.00 – 17.00
Выставка "Тайны древнего океана" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка сухоцветной флористики и гипсовых изделий "В озябший мир придёт весна..." (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 18.00
Фотовыставка "Чемпион из Жодино" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч