# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны
Мастацкі нарыс: Вольга Шыдлоўская
2020-10-23
Вітаем, шаноўныя сябры! Сёння мы пачынаем цыкл нарысаў пра жодзінскіх мастакоў "Мастацкі нарыс". Жодзіна – не толькі горад машынабудаўнікоў, але і выдатных, самабытных мастакоў, якія фармуюць культурнае асяроддзе нашай краіны. Сучаснымі, часам амбіцыйнымі праектамі творчыя жодзінцы ажыўляюць гарадскую атмасферу, адкрываюць для нас дзіўны свет вобразаў, звяртаючыся да прыгажосці роднай зямлі.
Шматлікія гарадскія ўстановы яшчэ ў савецкія гады былі цэнтрамі для дэманстрацыі мастацкіх палотнаў. А адкрытая ў 2014 годзе Гарадская выставачная зала стала пастаяннай пляцоўкай для экспазіцый не толькі жодзінскіх майстроў, але і вядомых мастакоў рэспублікі. Гэта паслужыла магутным стымулам для з'яўлення новых цікавых карцін. Сумесна з вопытнымі майстрамі жывапісу тут выстаўляюцца і маладыя мастакі, якія працягваюць і развіваюць традыцыі гарадской культурнай супольнасці.
Сёння аповяд пойдзе пра маладую мастачку, аўтара персанальнай выставы, якая праходзіць з 15 кастрычніка ў Гарадской выставачнай зале.
Свежасць і яркасць фарбаў, смеласць мазка ў спалучэнні з гарачым рамантычным сюжэтам выдаюць на палотнах своеасаблівую манеру маладой жодзінскай мастачкі, чыё імя ўжо паспела застыць на вуснах сталых наведвальнікаў выставачнай залы - Вольгі Шыдлоўскай.
Шыдлоўская Вольга Генадзьеўна нарадзілася 23 лістапада 1988 г. у горадзе Жодзіна. Скончыла жодзінскую Дзіцячую мастацкую школу мастацтваў. У 2011 г. стала выпускніцай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці Кампутарная графіка, выяўленчае мастацтва.
Працуе ў пейзажы, нацюрморце і жанравай кампазіцыі, а таксама выконвае насценныя роспісы, працы ў сферы кампутарнага дызайну. Асаблівая цікавасць уяўляе напісанне партрэтаў з расчыненнем псіхалагічных праяў асобы. Своеасаблівай манерай адрозніваюцца пейзажны жывапіс. Апошні час дадатковая ўвага надае працы над кветкавым нацюрмортам.
Мастачка - рэгулярны ўдзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх выстаў з 2015 года. У 2016 годзе адбылася яе першая персанальная выстава ў лофт-прасторы "Балки" горада Мінска. Яшчэ адна выстава прайшла ў вітрынах універмага г. Жодзіна і ўжо трэцяя па рахунку персанальная выстава адкрылася ў жодзінскай Гарадской выставачнай зале ў кастрычніку 2020 года. Вольга Генадзеўна - арганізатар дзвюх выстаў маладых мастакоў г. Жодзіна. Некаторыя карціны мастачкі паспелі разыйсціся па прыватных калекцыях.