# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны
Мастацкая выстава памяці чалавека-легенды Анотолія Новікава "Мелодыя фарбаў"
2020-02-05
З 5 па 29 лютага 2020 года ў малой Гарадской выставачнай зале пройдзе мастацкая выстава "Мелодыя фарбаў", прысвечаная памяці вядомага жодзінскага баяніста, чалавека-легенды Анатолія Аляксандравіча Новікава.
З біяграфіі: Новікаў Анатоль Аляксандравіч (1935-2000) Выкладчык - баяніст, гарманіст, аранжоўнік. Нарадзіўся 11.05.1935 г. у г. Дарагабуж Смаленскай вобласці ў сям'і афіцэра Чырвонай Арміі. У першы дзень вайны страціў сям'ю і быў цяжка паранены, страціў правую руку. Быў вызначаны ў прытулак. З 1944 г. па 1954 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме ў горадзе Лідзе. Скончыў 10 класаў, паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава. З-за крайняй беднаты вучобу не скончыў, з 3-га курсу сышоў працаваць. Працаваў маляром, мастаком, музычным кіраўніком у Лідскім дзіцдоме. У 1965 г. скончыў на выдатна Гарадзенскую музычную вучэльню. Быў накіраваны на працу ў горад Жодзіна. З 1965 г. па 2000 г. працаваў у Жодзінскай дзіцячай музычнай школе. Скончыў завочна Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н.К. Крупскай па класе баяна (1972). Дыпламант 1-ой ступені рэспубліканскага фэсту "Грай гармонік" (1996), лаўрэат фэсту "Звіняць цымбалы і гармонік" у горадзе Паставы (1997), лаўрэат фэсту творчасці інвалідаў Расіі і Беларусі (1998), лаўрэат міжнароднай прэміі "Філантроп" у намінацыі "выканальніцкія віды мастацтва", г. Масква (2000). Пра нялёгкі лёс А. Новікава напісана кніга "... И вечной будет музыка" беларускім пісьменнікам І. Панчанкам (1986).