Нарадзіўся 12 снежня 1953 г. у Жодзіне. Азы майстэрства спасцігаў у 60-я гг. у студыі настаўніка-мастака А. В. Шыбікіна. Па заканчэнні школы працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе зваршчыкам. У «вытворчы» перыяд актыўна займаўся самаадукацыяй, падтрымліваў сяброўскія адносіны з М. Андруковічам. З 2009 г. звяртаецца да жывапісу рэгулярна, з 2012 г. удзельнічае ў гарадскіх выстаўках.
Навакольны свет на палотнах мастака паўстае ў крыху скажонай каляровай гармоніі, аўтар нярэдка звяртаецца да наіўнага вопыту, напаўняе працы сімвалічным сэнсам. Стварае творы ў рэалістычнай манеры.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).