# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Цяраеў Іван Міхайлавіч
Нарадзіўся 7 верасня 1938 г. у с. Касьянава (Лівенскі раён Арлоўскай вобласці, Расія). У дзяцінстве хадзіў у выяўленчую студыю. З 1954 па 1957 гг. быў памочнікам кіраўніка ва ўкраінскай студыі выяўленчага мастацтва ў Кадыеўцы (Луганская вобласць). У 1967 г. скончыў Луганскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча. У 1970 г. пераехаў у Жодзіна, працаваў мастаком у бюро эстэтыкі Беларускага аўтамабільнага завода. У 1973 г. скончыў мастацкі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў на камбінаце мастацкага фонду Саюза мастакоў БССР. Некаторы час знаходзіўся на пасадзе мастака-пастаноўшчыка ў Луганскім абласным драматычным тэатры і выкладаў у Луганскім дзяржаўным мастацкім вучылішчы. З 1984 г. працаваў мастаком на трыкатажнай фабрыцы «Світанак» і кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва. Выстаўляецца на рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выстаўках з 1972 г. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, Украіны і Беларусі. Жыве ў Жодзіне.
Працуе ў жанры лірычнага пейзажа, акадэмічнага рэалістычнага партрэта акварэллю і пастэллю. Імкнецца да перадачы тонкіх душэўных і прыродных станаў.