Нарадзіўся 20 мая 1962 г. у в. Ялавіца (Смалявіцкі раён). У 1977–1981 гг. вучыўся ў Бабруйскім мастацка-тэхнічным вучылішчы № 15. Працаваў мастаком-афарміцелем, ганчаром, гіпсамадэльшчыкам. З 1992 г. выкладае скульптуру ў ДУА «Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Жодзіна». Жыве ў Жодзіне.
Стварае работы ў жанры рэалістычнага пейзажа. Палотны адрознівае насычаная палітра, валодае прымітывісцкімі тэхнікамі.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).