# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч
Нарадзіўся 3 мая 1958 г. у Жодзіне. Мастак і літаратар. Скончыў жодзінскую СШ № 5 у 1973 г., педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча ў 1977 г. Выкладаў маляванне і чарчэнне ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна, працаваў мастаком-афарміцелем у мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У 1986 г. скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З 1986 г. – рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 – адказны сакратар часопіса для падлеткаў «Бярозка». З 1992 г. узначальваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 г. – выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.
У творчасці імкнецца да паказу гістарычных падзей. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Укладальнік (сумесна з А. Марачкіным) альбома «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008 г.) і інш.