Нарадзілася 23 лістапада 1988 г. у Жодзіне. Скончыла жодзінскую Дзіцячую мастацкую школу мастацтваў. У 2011 г. стала выпускніцай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Рэгулярны ўдзельнік рэспубліканскіх і гарадскіх выставак, у 2016 г. у Мінску адбылася першая персанальная экспазіцыя.
Пры стварэнні работ імкнецца да гармоніі формы і колеру, з’яўляецца прыхільнікам імпрэсіяністычнага напрамку. Асаблівую цікавасць уяўляюць партрэты, якія раскрываюцьь псіхалагічныя праявы асобы. Майстар пейзажу, жанравай кампазіцыі, а таксама насценнага роспісу.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).