# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Сабалеўскі Аляксандр Мікалаевіч
Нарадзіўся 3 снежня 1950 г. у в. Крушыннікі (Смалявіцкі раён). Асновы малявання схопліваў у студыі ДК БелАЗа у А. М. Казарэза і ў студыі А. А. Марачкіна жодзінскай СШ № 4. У 1966 г. паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, пасля заканчэння якога выкладаў маляванне і чарчэнне ў жодзінскай СШ № 2. У 1971 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу, дзе вучыўся ў В. Сухаверхава, Б. Аракчэева і М. Данцыга. Па заканчэнні інстытута ў 1977 г. выкладаў малюнак на аддзяленні «Архітэктура» Беларускага політэхнічнага інстытута. Аўтарпраекта і афармлення Дома-музея маці-патрыёткі А. Ф. Купрыянавай у Жодзіне (1980 г.), мемарыяльнага комплексу на брацкай магіле раёна Зарэчча (1986 г). У 1989 г. накіраваны ў Жодзіна для арганізацыі Дзіцячай мастацкай школы, у якой і працаваў дырэктарам да 2014 г. Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставак з 1960 г. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Паўночнай Ірландыі, Літвы і Германіі. Жыве ў Жодзіне.
Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа і партрэта. Аўтарскі стыль характарызуюць дынамізм, экспрэсіўнасць, кантраснасць.