# Телефон доверия для детей и подростков - 6-55-81 | # Служба срочного реагирования - 6-56-12 | # Служба экстренной психологической помощи - 8017-270-24-01 | # Линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей - 6-95-05
Мастакі
Рассыльная (Багачова) Вераніка Юр'еўна

Ураджэнка г. Жодзіна. У 2006 г. скончыла СШ №8 з архітэктурна-мастацкім ухілам. Вучаніца многіх жодзінскіх мастакоў: Хлус Наталлі Анатольеўны, Ступакова Уладзіміра Іванавіча, Кароль Жанны Мікалаеўны, Цігарава Сяргея Васільевіча, Цераева Івана Міхайлавіча і іншых.

У 2011 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па напрамку спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю)”, у 2012 г. – магістратуру, у 2015 г. – аспірантуру БДАМ. У 2013 г. стажыравался на кафедры тэкстылю Вільнюскай мастацкай акадэміі.

У 2016 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых ХІХ – першай паловы ХХ ст.”, навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А. Г. Васільева.
З 2011 г. працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Працуе як мастак па тэкстылю ў розных тэхніках (лямцаванне, батык, габелен, ткацтва, вышыўка і г.д.), шмат эксперыментуе з матэрыялам. Актыўная ўдзельніца рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў. Сябра секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (з 2014 г.).

Узнагароды. Мае дыплом ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу маладых мадэльераў “Водограй” (Украіна. Косава, 2009), падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2011), дыплом ІІ ступені ХІХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2012), стала лаўрэатам (І месца) ІІ Беларускай трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў намінацыі «Дэбют. Наватарства» (2014).
2025 - Год благоустройства
80 лет со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
6 - 7 верасня
09.00 – 17.00
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная выставка художника-любителя Геннадия Масальского "Родные места" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии И. Коперского "Детство, опалённое войной" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2025
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч