Нарадзіўся 16 сакавіка 1948 г. у Котласе (Архангельская вобласць, Расія). У 1965 г. скончыў жодзінскую СШ № 1, дзе і атрымаў першыя ўрокі выяўленчага мастацтва ў студыі А. В. Шыбікіна (1960–1965 гг.). Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава (1965–1971 гг.), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні графікі (1974–1980 гг.). Працаваў мастаком у брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях, настаўнікам выяўленчага мастацтва ў жодзінскіх СШ № 3 і Дзіцячай мастацкай школе. Удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1972 г. Творы можна сустрэць у пры-ватных зборах Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі, Італіі, ЗША, Ізраіля. Графічныя работы з серыі «Мінскі метрабуд» знаходзяцца ў сталічным Музеі метро. Выкладае выяўленчае мастацтва ў жодзінскай СШ № 8. Жыве ў Жодзіне.
Выканаў серыю графічных ілюстрацый да кнігі В. Мысліўца «Апавяданні боцмана краба» (1993 г.), да аповесці М. Багдановіча «Золак над Гайнай» (1995 г.). Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанры пейзажу, псіхалагічнага партрэта, нацюрморта. Творы аўтара адрозніваюць строгасць і акадэмізм.
Развлекательно-игровая выставка "Маша и Медведь" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
«Копируем великих» – художественная выставка учащихся студии «Палитра» ГУДО «Центр творчества, туризма и экскурсий детей и молодёжи г. Жодино» (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Библейские сюжеты в пирографии Игоря Коперского" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).