Нарадзіўся 20 чэрвеня 1948 г. у в. Апутак (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1974 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (афарміцельскае аддзяленне), у 1979 г. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне керамікі). Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 г. Удзельнік рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставак з 1975 г. Жыве ў Жодзіне.
Асноўным напрамкам творчасці доўгі час было дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (кераміка), з нядаўніх часоў аддае перавагу пейзажнаму рэалістычнаму жывапісу. Імкнецца перадаць стан прыроды з дапамогай пэўнай каларыстычнай манеры.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).