# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Макараў Уладзімір Мікалаевіч
Нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у с. Собанава (Нікольскі раён Пензенскай вобласці, Расія). У 1960 г. скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Пензенскага педагагічнага вучылішча, у 1971 г. – факультэт тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Шмат гадоў выкладаў маляванне і чарчэнне ў розных жодзінскіх школах, працаваў мастаком-афарміцелем на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце (1974–1986 гг.), галоўным мастаком Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва Мастацкага фонду БССР (1986–1996 гг.). Выстаўляецца з 1967 г. Работызнаходзяцца ў прыватных зборах і ўласнасці аўтара. Жыве ў Жодзіне.
Жывапісец валодае разнастайнымі тэхнікамі акварэльнага і алейнага пісьма. Працам уласцівы глыбокая філасафічнасць і вобразнасць, лірызм, нюансіроўка колеру і прапрацоўка дробных дэталяў.