# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Крайко Мікалай Фёдаравіч
Нарадзіўся 17 красавіка 1948 г. у Жодзіне, дзе ў 1964 г. скончыў СШ № 1. У 1974 г. стаў выпускніком Мінскага мастацкага вучылішча імя А. Глебава, а ў 1981 г. – Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (аддзяленне станковага жывапісу). З 1970 па 1975 гг. працаваў у Жодзіне на БелАЗе ў бюро эстэтыкі, мастаком у кінатэатры «Юнацтва», настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 2. У 1981–1986 гг. працаваў у майстэрнях Мастацкага фонду БССР і выкладаў на кафедры жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1986 г. – выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Удзельнік рэспубліканскіх і гарадскіх выставак з 1971 г. Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Італіі, Германіі і Коста-Рыкі. Жыве ў Мінску.
Творы мастака адрознівае багатая палітра, майстар імкнецца да перадачы складаных нюансных каляровых адносін у рамках імпрэсіянізму і рэалізму.