# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Конанава Галіна Мікалаеўна
Нарадзілася ў 1955 г. у г. п. Зялёны Бор (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1974 г. скончыла мінскую Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. У 1984 г. – аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1984 па 1998 гг. працавала ў творча-вытворчых майстэрнях Магілёва. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 г. Старшыня Магілёўскай абласной ар-ганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» (1992–1994 і 2004–2007 гг.), загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава (1998–2014 гг.). У 2002 г. становіцца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (у складзе калектыву МОХМ імя П. В. Масленікава). У 2004 г. ўзнагароджана медалём ГА БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». З 1984 г. жыве і працуе ў Магілёве. Рэгулярная удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставачных праектаў, конкурсаў, сімпозіумаў, пленэраў.
Займаецца жывапісам, графікай, манументальна-дэкаратыўным мастацтвам, аўтарскай фатаграфіяй, мастацтвазнаўства, арганізуе і курыруе выставачныя праекты. Работы знаходзяцца ў калекцыях айчынных музеяў, беларускіх і замежных прыватных калекцыях. Стылізаваныя творы мастачкі вылучае яркая дэкаратыўнасць.