Нарадзіўся 23 верасня 1964 г. у в. Аношкі (Вілейскі раён Мінскай вобласці). У сямігадовым узросце пераехаў у Жодзіна, дзе вучыўся ў СШ № 4. З 1976 г. наведваў мастацкую студыю пры Палацы культуры БелАЗа пад кіраўніцтвам С. В. Цігарава. У 1990 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці манументальна-дэкаратыўнае мастацтва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 г. Жыве ў Жодзіне.
Працуе ў галіне архітэктуры, скульптуры, манументальнага мастацтва і жывапісу. Асноўнымі напрамкамі творчасці з’яўляюцца сімвалізм і рэлігійны экзістэнцыялізм. Супастаўляючы ў творах сімвалічныя вобразы, аўтар па-новаму адлюстроўвае прасторава-часавую бесперапыннасць, імкнецца паказаць ўзаемасувязь сусвету і чалавека.
Мастацкая выстава твораў жодзінскіх мастакоў з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея "Прастора для думкі..." (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).