# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81 # служба срочного реагирования т.: 6-56-12 # городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Мастакі
Чычын Анатоль Канстанцінавіч
Нарадзіўся 30 студзеня 1958 г. у Жодзіне. У 1986 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне інтэр’ера і абсталявання). З 1986 па 1988 гг. працаваў у абласных мастацкіх майстэрнях Гродна, з 1988 па 1991 гг. – на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. З 1991 г. выкладаў на архітэктурным напрамку жодзінскай СШ № 8, а таксама ў жодзінскай Дзіцячай мастацкай школе мастацтваў, дзе і працуе ў зараз. Удзельнік рэспубліканскіх і гарадскіх выставак з 1975 г. Жыве ў Жодзіне.
У рамках рэалістычнай традыцыі стварае дэкаратыўныя палотны, пры перадачы рэальных формаў звяртаецца да стылізацыі.