Гісторыя музея
У 1999 годзе была ўтворана рабочая група па стварэнню Жодзінскага краязнаўчага музея. Першым кіраўніком рабочай групы быў Зелянкевіч С.Л. Са студзеня 2001 года рабочую групу ўзначаліла Аніскевіч Г.І., а з верасня 2007 года – Буракевіч А.В. З кастрычніка 2008 года дырэктарам Жодзінскага краязнаўчага музея стала Супрановіч І.Ю. У 2017 годзе на пасаду дырэктара заступіла Нацяжка А.У. З верасня 2019 года дырэктар музея - Мініч Д.В.

Рашэннем Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2008 года быў адкрыты Жодзінскі краязнаўчы музей. У верасні 2008 года ў склад музея ўвайшоў Дом-музей А.Ф. Купрыянавай, які з’яўляецца падраздзелам ДУК “Жодзінскі краязнаўчы музей” і праводзіць актыўную працу па патрыятычнаму і маральнаму выхаванню.

У 2014 годзе ў Жодзінскім краязнаўчым музеі (вул. Купрыянава, 15) была адкрыта экспазіцыя “Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года”. Дзякуючы гэтаму кожны наведвальнік музея атрымае для сябе станоўчае ўражанне і цікавую інфармацыю.

У ліпені 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Гарадской выставачнай залы, якая з 1 верасня з’яўляецца падраздзяленнем музея. У ёй можна пазнаёміцца з творчасцю жодзінскіх і іншых мастакоў і керамістаў. А зараз супрацоўнікі музея працуюць над рэгулярным абнаўленнем творчых мастацкіх выстаў.

Пасведчанне 29 снежня 2015 года Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб стварэнні ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей", быў зацверджаны Статут Установы. 20 студзеня 2016 года музей атрымаў Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

Супрацоўнікі музея займаюцца збіраннем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць гістарычную, мастацкую ці навуковую значнасць і звязаных непасрэдна з гісторыяй горада і краю ў кантэксце сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, таксама праводзяць інвентарызацыю і навуковую пашпартызацыю музейных фондаў. Паралельна ідзе распрацоўка тэматыка-экспазіцыйных планаў будучых экспазіцый музея, праводзіцца актыўная навукова-асветніцкая дзейнасць.

Агульная плошча памяшканняў музея складае 667 м2, агульная плошча участкаў 0,3 га, экспазіцыйная плошча - 186,08 м2, выстаўная - 303 м2, плошча фондасховішча - 28,02 м2.



Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
16 ноября
9.00 – 17.00 – выставка, посвящённая 75-летию освобождения территории Беларуси «Тех грозных лет храним воспоминания…» (ГУК «ЖКМ», ул. Куприянова, 15).
9.00 – 17.00 – выставка, посвящённая войне 1812 года «1812. Война и мир» (ГУК «ЖКМ», ул. Куприянова, 15).
9.00 – 17.00 – выставка фалеристики «Ушедших дней храним воспитание» (ГУК «ЖКМ», ул. Куприянова, 15).
11
.00 – 19.00 – познавательно-развлекательная интерактивная выставка животных "Ребятам о зверятах" (Городской выставочный зал, ул. Деревянко, 14б).
11
.00 – 19.00 – выстава вышыўкі "Натхненне" (Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б).
17 ноября
11 .00 – 19.00 – познавательно-развлекательная интерактивная выставка животных "Ребятам о зверятах" (Городской выставочный зал, ул. Деревянко, 14б).
11
.00 – 19.00 – выстава вышыўкі "Натхненне" (Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б).
Карысныя спасылкі

Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

ДУК "Жодзінскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу"

Інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі


© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2019
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч