Пра нас
ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей" размяшчаецца ў будынку пабудовы 1956 года ў старой частцы горада, якая захавала своеасаблівасць савецкай эпохі 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Перад уваходам у музей - вялікая плошча.

У апошнія гады Жодзінскі краязнаўчы музей ініцыяваў такія праекты, як: “Радзівілаўскія чытанні”, лекцыя і выстаўка “Калекцыя нумізматыкі і баністыкі з фондаў Жодзінскага краязнаўчага музея як адлюстраванне гісторыі горада і краіны”, відэалекцыя “Начало Великой Отечественной войны. Срыв фашистского плана “молниеносной войны”, Дзень музеяў “А память сердца говорит…”, Акцыя-конкурс “ИстЭк”, праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці і да юбілею Л.В. Таніна – заслужанага вучонага ў вобласці галаграфіі і біямедыцынскай оптыкі, тэатралізаванае прадстаўленне-выстава да Дня Перамогі, сумесны фотапраект з газетай “Жодзінскія навіны” “Жодино прошлое и настоящее”, выстаўка народнай творчасці “Трэба многа знаць, каб узор прачытаць”, выстаўка “Хлеб нашых бацькоў”, памятны вечар “75 год подзвігу П. Купрыянава”, музейныя вечарыны і інш.

У 2014 годзе ў Жодзінскім краязнаўчым музеі (вул. Купрыянава, 15) была адкрыта першая экспазіцыя “Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года”. Дзякуючы чаму, кожны наведвальнік музея атрымае для сябе станоўчае ўражанне і цікавую інфармацыю. У 2019 годзе адкрылася экспазіцыя "Прырода нашага краю".

На першым паверсе - фондасховішча, кабінет клубнай працы, а таксама адміністрацыйныя і побытавыя памяшканні. На другім паверсе размяшчаюцца некалькіх экспазіцыйных залаў. У фае другога паверху размяшчаюцца мастацкія выставы, якія перыядычна абнаўляюцца. Тут праводзяцца прэзентацыі, творчыя сустрэчы, тэматычныя выставы.

Агульная плошча памяшканняў музея (разам з падраздзяленнямі) складае 689,1 м.кв., агульная плошча участкаў 0,3 га, экспазіцыйная плошча - 186,08 м. кв., выстаўная - 319,3 м. кв., плошча фондасховішча - 28,02 м. кв.


Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
4-5 сакавіка
9.00 – 18.00
Выставка "Забыть такое не возможно...", посвящённая геноциду во время Великой Отечественной войны (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15)
9.00 – 18.00
Мини-выставка "Афганистан - наша память и боль..." (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15)
9.00 – 18.00
Выставка "Бомбардировщики Великой Отечественной войны" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15)
9.00 – 17.00
Персанальная выстава Галіны Левінай "Горад напісаны крокамі. Адваротная перспектыва" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
9.00 – 17.00
Выставка живых экзотических животных "Жизнь с холодной кровью"! (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
9.00 – 17.00
Выставка пирографии Игоря Коперского "Вдохновение" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2023
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч