Гісторыя музея
У 1999 годзе была ўтворана рабочая група па стварэнню Жодзінскага краязнаўчага музея. Першым кіраўніком рабочай групы быў Зелянкевіч С.Л. Са студзеня 2001 года рабочую групу ўзначаліла Аніскевіч Г.І., а з верасня 2007 года – Буракевіч А.В. З кастрычніка 2008 года дырэктарам Жодзінскага краязнаўчага музея стала Супрановіч І.Ю. У 2017 годзе на пасаду дырэктара заступіла Нацяжка А.У. З верасня 2019 года дырэктар музея - Мініч Д.В.

Рашэннем Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2008 года быў адкрыты Жодзінскі краязнаўчы музей. У верасні 2008 года ў склад музея ўвайшоў Дом-музей А.Ф. Купрыянавай, які з’яўляецца падраздзелам ДУК “Жодзінскі краязнаўчы музей” і праводзіць актыўную працу па патрыятычнаму і маральнаму выхаванню.

У 2014 годзе ў Жодзінскім краязнаўчым музеі (вул. Купрыянава, 15) была адкрыта экспазіцыя “Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года”. Дзякуючы гэтаму кожны наведвальнік музея атрымае для сябе станоўчае ўражанне і цікавую інфармацыю.

У ліпені 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Гарадской выставачнай залы, якая з 1 верасня з’яўляецца падраздзяленнем музея. У ёй можна пазнаёміцца з творчасцю жодзінскіх і іншых мастакоў і керамістаў. А зараз супрацоўнікі музея працуюць над рэгулярным абнаўленнем творчых мастацкіх выстаў.

Пасведчанне29 снежня 2015 года Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб стварэнні ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей", быў зацверджаны Статут Установы. 20 студзеня 2016 года музей атрымаў Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

У 2019 годзе была адкрыта экспазіцыя «Прырода нашага краю».

Супрацоўнікі музея займаюцца збіраннем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць гістарычную, мастацкую ці навуковую значнасць і звязаных непасрэдна з гісторыяй горада і краю ў кантэксце сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, таксама праводзяць інвентарызацыю і навуковую пашпартызацыю музейных фондаў. Паралельна ідзе распрацоўка тэматыка-экспазіцыйных планаў будучых экспазіцый музея, праводзіцца актыўная навукова-асветніцкая дзейнасць.

Агульная плошча памяшканняў музея складае 689,1 м2, агульная плошча участкаў 0,3 га, экспазіцыйная плошча - 186,08 м2, выстаўная - 319,3 м2, плошча фондасховішча - 28,02 м2.


2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
16-17 сакавіка
09.00 – 17.00
Персональная выставка живописи Константина Андруковича "TOWNE TIME" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка живописи Юлии Пухляковой "Расцветай" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч