Дом-музей А.Ф. Купрыянавай
Шаша Мінск-Масква. Яна ніколі не бывае бязлюднай. Нярэдка на сорак пятым кіламетры ад Мінска тыя, хто праязджае цераз Жодзіна, зварочваюць да манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі, правобразам якога стала Настасся Фамінічна Купрыянава. Манумент быў урачыста адкрыты 29 жніўня 1975 года. Дата яго адкрыцця была прымеркавана да Міжнароднай сустрэчы жанчын, якая праводзілася ў Мінску.

Манументальная кампазіцыя паведамляе пра трагічны лёс адной з дзесяткаў тысяч савецкіх сем’яў, якія страцілі ў час Вялікай Айчыннай вайны сваіх дзяцей. Помнік з’яўляецца збіральным вобразам, сімвалам подзвігу жанчыны-маці і яе сыноў у ваенныя гады.

Дом-музей А.Ф. КупрыянавайАле не ўсе ведаюць, што ў 1980 годзе ў Жодзіне быў адкрыты Дом-музей Н.Ф. Купрыянавай, які дзейнічае і зараз. Невялікая, сціплая хатка. Адчыняеш калітку, падыходзіш бліжэй да хаты, чытаеш шыльду: “В этом доме с 1947 по 1969 годы жила мать-патриотка А.Ф. Куприянова”.

Анастасіі Фамінічны няма сярод жывых, а памяць пра яе засталася, памяць пра беларускую маці і яе сынах. З тых часоў тысячы людзей з Беларусі, госці з розных куткоў блізкага і далёкага замежжа пабывалі тут.

У кнізе водгукаў запісу… Іх нямала. Вось некаторыя з іх: «Вечная слава маці, якая выгадавала такіх сыноў», «Будзем годныя памяці герояў». Радкі за радкамі, ад самага сэрца, яны складаюцца ў дакументальную аповесць пра мужнасць маці.

Нарадзілася Анастасія Фамінічна на Лагойшчыне ў беднай шматдзетнай сялянскай сям'і. Вучыцца ў школе Насці не давялося – прыглядала за малодшымі дзецьмі. У 18 гадоў яе ўзялі пакаёўкай ў маёнтак Упырэвічы ў Барысаўскім павеце. У 1904 годзе выйшла замуж за Рыгора Курсевіча.

Экспазіцыя музея распавядае пра жыццёвы шлях партызанскай сям'і Анастасіі Фамінічны. Быўшы партызанам брыгады «Разгром», падчас баявога задання сын Міхаіл быў цяжка паранены, патрапіў у палон да фашыстаў, дастаўлены ў Барысаўскую турму, дзе 5 лютага 1944 года памёр ад ран. Баец партызанскага атрада «Радзіма» брыгады «Разгром» сын Уладзімір у снежні 1943 года патрапіў у лагер ваеннапалонных, вярнуўся дахаты толькі ў 1947 годзе, а ўзімку 1949 загінуў ад няшчаснага выпадку. Сцяпан загінуў пры вызваленні Беларусі. У лютым 1945 года згінуў без весткі старэйшы сын Мікалай. Але больш падрабязна пра малодшага сына Анастасіі Фамінічны – Герою Савецкага Саюза Пятру Купрыянаву, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава. Сабраны матэрыялы, якія даюць магчымасць лепш пазнаць, якім ён быў чалавекам, як ішоў да свайго шляху ў неўміручасць. У 17 гадоў ён стаў сувязным, затым выведнікам партызанскай брыгады «Разгром». У баявой характарыстыцы напісана: «Адважны і рашучы ў бою, дысцыплінаваны ў паводзінах, адданы … Радзіме».

Сям'я КупрыянавыхНа стэндах – лісток па ўліку партызанскіх кадраў, некалькі здымкаў з жыцця партызан, матэрыялы, звязаныя са знаходжаннямі П. Купрыянава ў дзейсным Войску, яго камсамольскі білет за № 21849457, апошні ліст да маці, датаваны 12.10.1944г. Тут жа фотаздымак мемарыяльнага знака, які быў усталяваны на месцы подзвігу яфрэйтара Купрыянава, зямля з месца пахавання, дакументы, якія сведчаць пра прысваенне яму звання Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Яшчэ адзін сын, Аляксандр, у 1932 годзе з'ехаў у Сібір і там пражыў усё жыццё, працаваў на чыгунцы машыністам. Памёр у адзін дзень з маці ў красавіку 1979 года. Экспанаты музея распавядаюць пра Анастасію Фамінічну Купрыянаву, яе дзяцінства, юнацтва, замужжа, распавядаюць пра яе як пра маці, якая выгадавала сваіх сыноў патрыётамі Радзімы, якая прыкладам свайго жыцця і жыцця сваіх сыноў пераканаўча сведчыла, якім павінен быць чалавек на зямлі. Анастасія Фамінічна часта сустракалася з ваяўнікамі часткі, у склад якой быў назаўжды залічаны Пётр Купрыянаў, яна была частым госцем у школах, дзіцячых садах, на прадпрыемствах горада, на святочных мерапрыемствах…

Рашэннем Жодзінскай гарадской Рады дэпутатаў працаўнікоў ад 29 мая 1972 года А.Ф. Купрыянавай было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Жодзіна». Яна была ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнай Рады Беларусі.

У прывітанні ЦК КПБ і Рады Міністраў БССР сказана: «Усё Ваша вялікае і сумленнае жыццё было прысвечана працы, выхаванню ў сваіх дзецях лепшых рыс савецкага чалавека. Вы аддалі ім усё багацце, усю дабрыню сваёй матчынай душы. Разам з Вамі мы ганарымся тым, што Вашы сыны Мікалай, Сцяпан, Міхась, Уладзімір і Пётр выраслі выдатнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі сацыялістычнай Радзімы».

Ёсць сярод экспанатаў яшчэ адзін, які выклікае асаблівае хваляванне. Падарылі яго Анастасіі Фамінічне госці з В'етнама. Здавалася б звычайны сувенір. Толькі зроблены ён з металу амерыканскага самалёта, што быў збіты на гераічнай зямлі. Тое, што сёння ён захоўваецца тут, у музеі, глыбока сімвалічна. Людзі могуць казаць на розных мовах, яны могуць жыць у розных кутках планеты, але яны заўсёды разумеюць адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра волю і незалежнасць Радзімы.

Дом-музей сям'і А.Ф. Купрыянавай, помнік у гонар подзвігу Пятра Купрыянава, вуліца і школа яго імя, манумент, правобразам якога стала Анастасія Фамінічна Купрыянава і яе сыны – усё гэта наша памяць пра веліч чалавека ў цяжкі для краіны час, сімвалы цэлай эпохі ў гісторыі нашай Радзімы.

В 2005 году "Белтелерадиокомпания" выпустила фильм "Обелиски" о семье Куприяновых:


2024 - Год качества
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
16-17 сакавіка
09.00 – 17.00
Персональная выставка живописи Константина Андруковича "TOWNE TIME" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка живописи Юлии Пухляковой "Расцветай" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч